Акцыі “маўклівага пратэсту” на рынках прайшлі без затрыманьняў
https://spring96.org/be/news/44829
2011
2011-07-27T16:28:33+0300
2011-07-27T16:28:33+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/rynakakcyja.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыі “маўклівага пратэсту” 27 ліпеня прайшлі на цэнтральных рынках беларускіх гарадоў. На дадзены момант праваабаронцам не паступіла ніводнага сігнала пра затрыманьні сярод удзельнікаў альбо журналістаў.
За час папярэдніх акцый маўклівага пратэсту па Беларусі было затрымана каля 2 тысяч чалавек. Гэта змусіла ўдзельнікаў адмовіцца ад збору на галоўных плошчах гарадоў і плясканьня ў далоні.