Ліда: удзельнікаў “маўклівай” акцыі выклікаюць у КДБ
https://spring96.org/be/news/44794
2011
2011-07-26T16:09:49+0300
2011-07-26T16:09:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Аляксея Логаша выклікалі ў КДБ на сёньня, 26 ліпеня, а 17-й гадзіне. Алесю Дзервяноўкаму прывезьлі позву на працу, яму патрэбна зьявіцца ў КДБ заўтра, 27 ліпеня.
Абодва хлопцы ў мінулую сераду знаходзіліся ў цэнтры Ліды падчас
“маўклівай” акцыі. Удзельнікаў было ўсяго каля 10 чалавек. Яны папросту
сядзелі на лаўках і размаўлялі, у далоні ніхто не пляскаў.
Пасьля таго, як астатнія разышліся, хлопцы яшчэ працягвалі сядзець і
размаўляць. Да іх падышлі міліцыянты і запатрабавалі дакумэнты,
спраўдзілі іх, перапісалі дадзеныя і адышлі. А сёньня хлопцы атрымалі
позвы ў КДБ.