viasna on patreon

Былыя ўдзельнікі намётавага лагеру прынялі дэкларацыю

2006 2006-05-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за 100 маладзевых актывістаў, удзельнікаў намётавага лагеру на Кастрычніцкай плошчы праводзілі маёўку пад Ратамкай 13-14 траўня. Яны выехалі за горад не толькі каб адпачыць, пагутарыць, але і абмеркаваць свае дзеяньні. Як стала вядома ПЦ "Вясна", па выніках сустрэчы была прынятая Дэкларацыя наступнага зьместу:

Мы, грамадзяне Беларусі, якія падчас падзей 19-24 сакавіка ўдзельнічалі ў пратэсьце на плошчы Кастуся Каліноўскага і тыя, хто быў з імі салідарны, нягледзячы на ськіраваныя супраць нас рэпрэсіі, працягваем сваё змаганьне дзеля дэмакратызацыі краіны.

Мы імкнемся да пашырэньня нашага кола, каб агульнымі намаганьнямі адхіліць дыктатарскі рэжым ад улады шляхам негвалтоўнага і мірнага супраціўленьня.

Мы ўзаемадзейнічаем праз:
1. Абмен ідэямі, рэсурсамі, досьведам у пытаньнях негвалтоўнага супраціву.
2. Забесьпячэньне ўзаемадзеяньня паміж людзьмі, якія падзяляюць нашыя мэты.
3. Узаемадапамогу.

Мы працуем дэцэнтралізавана і нашая супольнасьць базуецца на агульнай мэце і інфармацыйных сувязях.

Формы сваёй дзейнасьці кожны з нас вызначае самастойна.

У большасьці мы - простыя грамадзяне, але сярод нас ёсьць і прадстаўнікі розных грамадзкіх і палітычных арганізацыяў, рухаў, грамадзкіх ініцыятываў і моладзевых груп. Мы не зьяўляемся палітычным аб’яднаньнем і дзейнічаем незалежна і самастойна.

Нашая дзейнасьць не ськіраваная на самарэкламу. Ніхто ня мае права выступаць ад імя ўсіх нас.

Будзем свабоднымі, не спыняемся ў барацьбе!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства