viasna on patreon

У Гародні ўдзельнікі акцый маўклівага пратэсту пачалі абскарджваць прысуды

2011 2011-07-25T11:23:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hrodna-akcyja-mauczannia-9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Маўклівая акцыя ў Гародні 9 ліпеня

Маўклівая акцыя ў Гародні 9 ліпеня

Гарадзенскія ўдзельнікі маўклівых акцый пратэсту Аляксей Аляксандраў і Ігар Грыгалец, асуджаныя на 1 050 000 і 875 000 беларускіх рублёў адпаведна, ужо падалі скаргі ў Гарадзенскі абласны суд. Таксама абскарджвае рашэнне раённага суда Канстанцін Каплін, удзельнік акцыі з пратэзам рукі, які, па словах міліцыянтаў, нібыта пляскаў у ладкі. Людзі не могуць зразумець, у якіх іх дзеяннях суддзі знайшлі склад правапарушэння, паведамляе “Гарадзенская вясна”.

Аштрафаваныя на вялікія сумы задаюць простае і яснае пытанне – ці з’яўляецца злачынствам прагулка па цэнтральнай плошчы свайго роднага гораду? І што за людзі ў цывільным затрымліваюць іх там? І чаму адным людзям у цывільным можна ў сераду знаходзіцца на плошчах гораду і нападаць на іншых - не прад’яўляючы дакументаў і нічога не тлумачачы - а тым іншым нельга нават прагуляцца там? І ці з’яўляецца плясканне ў далоні у нашай краіне злачынствам?

Асуджаныя гарадзенцы знаходзяцца ў блізкім да шокавага стане ад дзеянняў невядомых людзей у цывільным і ад вынікаў разгляду судовых спраў. Па словах засуджаных, на працы і вучобе многія іх калегі ім проста не вераць, што можа ў еўрапейскай краіне існаваць такі абсурд. І толькі ўбачыўшы рашэнне суду, хапаюцца за галовы і не ведаюць, што сказаць. А некаторыя проста пачынаюць самаарганізоўвацца, каб дапамагчы сваім калегам сродкамі на выплату штрафаў.

Абскардзіць рашэнне суду мае намер амаль палова затрыманых удзельнікаў акцый маўклівага пратэсту ў Гародні, а таксама некаторыя выпадковыя мінакі, якіх людзі ў цывільным без разбору запіхалі ў аўтазакі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства