viasna on patreon

Анатоль Паплаўны міністру юстыцыі : “Суддзя, якая мяне судзіла, надалей не мае права ажыццяўляць правасуддзе”

2011 2011-07-22T14:15:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paplaunyichu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Паплаўны выйшаў з ІЧУ 18 ліпеня

Анатоль Паплаўны выйшаў з ІЧУ 18 ліпеня

Праваабаронца Анатоль Паплаўны просіць міністра юстыцыі Віктара Галаванава даць прававую ацэнку дзеянням суддзі суду Цэнтральнага раёна Гомеля пры ажыццяўленні службовых паўнамоцтваў. У прыватнасці, Паплаўнага цікавіць, чаму суддзя не прыняла пад увагу практычна не запоўнены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні, паводле якога ён быў асуджаны на 15 сутак арышту, паведамяляе “Гомельская вясна”.

“Паколькі складзены на мяне пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні не ўтрымлівае звестак аб сведках, я прыходжу да адной магчымай высновы – сведкі, якія сведчылі супраць мяне ў судзе, з’явіліся ўжо пасля складання гэтага пратаколу, і, адпаведна, іх паказанні не могуць з’яўляцца дапушчальнымі доказамі па маёй адміністратыўнай справе, - тлумачыць Анатоль Паплаўны ў звароце да міністра. - Паводле матэрыялаў адміністратыўнай справы, на момант майго затрымання, а менавіта па стане на 19:40 3 ліпеня 2011 года, усе трое супрацоўнікаў міліцыі, якія сведчылі супраць мяне, чулі, як я, знаходзячыся ў грамадскім месцы, нецэнзурна лаяўся. Адміністратыўны пратакол на мяне быў складзены ўжо пасля майго затрымання і дастаўлення ў раённы аддзел міліцыі. У такім выпадку ў суддзі павіненн было паўстаць, але не паўстала пытанне наконт таго,  чаму названыя сведкі і іх сведчанні не адлюстраваны ў пратаколе”.

Адначасова праваабаронца накіраваў ліст начальніку гомельскай міліцыі, у якім просіць даць прававую ацэнку дзеянням яго падначаленых, якія ілжыва сведчылі супраць яго у судзе. Да сваёй заявы Анатол Паплаўны прыклаў звыш дзесяці пісьмовых паказанняў сведкаў, якія абвяргаюць паказанні супрацоўнікаў міліцыі.

Пратакол, складзены на А.Паплаўнага 3 ліпеня
Пратакол, складзены на А.Паплаўнага 3 ліпеня (працяг)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства