viasna on patreon

Суд над удзельнікамі стыхійнага пратэсту ў Брузгах працягнецца 1 жніўня

2011 2011-07-22T13:13:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Працэс у судзе Ленінскага раёну распачаўся ў Гародні 20 ліпеня. З 36 удзельнікаў пратэсту на памежным пераходзе Брузгі  12 чэрвеня, якія раней ужо былі засуджаныя да буйных грашовых штрафаў, Гарадзенская рэгіянальная мытня і мясцовая міліцыя хочуць агулам спагнаць дадаткова яшчэ 10 мільёнаў рублёў, паведамляе “Гарадзенская вясна”.  

Міліцэйская структура ацаніла свае выдаткі амаль у 7 мільёнаў рублёў. Нагадаем, што АМАП, які прыехаў тады на мяжу, дзенічаў надзвычай брутальна і неадэкватна, многіх удзельнікаў пратэсту жорстка збілі. Мытня сваім парадкам таксама патрабуе грашовай кампенсацыі. 20 ліпеня ў судзе былі агучаныя гэтыя патрабаванні агульнага зыску, якія адрасаваныя больш чым 30 чалавекам.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства