viasna on patreon

Іван Шыла шпіталізаваны

2011 2011-07-22T10:53:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У скурвендыспансер Івана Шылу даставілі ўвечары 19 ліпеня. У салігорскага актывіста ў ізалятары абвастрылася алергія.

Хваробу актывіст займеў яшчэ падчас службы ў арміі, паведамляе сайт "Маладога Фронту". Па словах Івана, хуткую дапамогу яму выклікалі яшчэ ў пятніцу 15 ліпеня, але ж праз адсутнасць лекара неабходнай спецыялізацыі яго пакінулі за кратамі да панядзелка. Аднак і ў панядзелак Івана ў шпіталь не адвезлі. Зрабілі гэта толькі тады, калі стан Івана пачаў выклікаць апасенні нават у міліцыянераў.

Нагадаем, што Іван Шыла трапіў на "суткі" за ўдзел у "маўклівай акцыі". Для яго зняволенне стала ўжо другім за апошні месяц.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства