Сёння вяселле ў палітвязня Паўла Вінаградава
https://spring96.org/be/news/44733
2011
2011-07-22T10:46:06+0300
2011-07-22T10:46:06+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Яно мае прайсці проста ў калоніі “Ваўчыныя норы”. Павел ажэніцца са сваёй дзяўчынай Святланай Гарохавік.
Яны абодва спадзяюцца, што адміністрацыя калоніі не перадумае ў апошні момант і не адменіць запланаванае вяселле.
Нагадаем, што Павел Вінаградаў быў асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у пратэстах у Мінску 19 снежня. Пакаранне хлопец адбывае ў Івацэвічах. Тамсама знаходзіцца вязень Плошчы Аляксандр Квяткевіч, а таксама асуджаны па справе анархістаў Аляксандар Францкевіч.