viasna on patreon

«Малады фронт» просіць дапамагчы выратаваць Зьмітра Дашкевіча

2011 2011-07-21T19:10:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

«Малады Фронт» заклікае ўсіх неабыякавых людзей аб дапамозе. Кіраўніцтва арганізацыі просіць пісаць адміністрацыі калоніі горацкай калоніі №9, дзе Дашкевіч зараз знаходзіцца ў штрафным ізалятары, тэлефанаваць ім, і прасіць пакінуць у спакоі маладога чалавека.

Нагадаем, што сваё 30-годдзе Зьміцер Дашкевіч сустрэў у карцэры. На думку кіраўніцтва «Маладога Фронта» яго безпадстаўна калечаць. Як паведамлян прэс-служба арганізацыі, Зьміцер адмовіўся ад падпісаньня ўсіх папераў, якія вялі б да прызнаньня ягонай віны. І, магчыма, як вынік – помста.

Вядома, што Зьміцер Дашкевіч не першы раз ужо зьмешчаны ў штрафны ізалятар. Лідэр Маладога Фронту адмовіўся ад падпісаньня ўсіх папераў. Літаральна адразу па прыезьдзе ў горацкую калонію ён стаў злосным парушальнікам рэжыму. Магчымасьць карыстаньня грашовымі сродкамі скарацілі яму ад 210 тыс да 35 тыс штомесяцова. Ці пазбавілі маладога чалавека належных яму харчовых перадач і спакатканьняў пакуль невядома.

«Малады Фронт» просіць усіх неабыякавых людзей пісаць адміністрацыі калоніі, тэлефанаваць ім, і прасіць пакінуць у спакоі маладога чалавека, а таксама нагадваць ім пра адказнасць за усё тое беззаканьне, што яны зьдзейсьняюць.

– На вялікі жаль, мы фактычна нічога не ведаем пра Зьміцера: лісты не даходзяць, адваката выганяць вонкі. Мы пішам дзесяткі скаргаў. Але я не ўпэўненна, што адміністрацыі калоніі дадзены загад настолькі жорстка рэпрэсаваць Зьміцера. І калі гэта мясцовая самаініцыятва для “падстрахоўкі сваіх галоў/пагонаў” – мы яе мусім зьнішчыць. А адміністрацыя калоніі мусіць адчуваць пільнасць да сітуацыі і ўвагу не толькі беларускіх грамадзян, але й палітыкаў, дзеячоў культуры, міжнароднай супольнасьці, праваабарончых арганізацыяў і г.д. Мы мусім паказаць ім, што іх дзеяньні не маюць і ніколі ня будуць мець ананімны характар. Яны панясуць адказнасьць за ўсё, што адбываецца з дарагімі намі людзьмі на тэрыторыі іх турмы. Да галавоў і пагонаў, пра каторыя яны так рупяцца, мы таксама пры патрэбе дабярэмся, – адзначыла Наста Палажанка.

Лісты кіраўніцтву горацкай калоніі просяць дасылаць па адрэсе:

Магілеўская вобл. г. Горкі, вул Дабралюбава 16, ВК-9. 213 410

Кавалёву А.М.

Тэлефанаваць:

Тэл.: (802233) 52361, (802233) 52363

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства