viasna on patreon

Барысаў: арышты на пяць сутак

2011 2011-07-21T19:09:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 ліпеня ў Барысаве судзілі затрыманых учора сябра АГП Мікалая Віторскага і фотакарэспандэнта  сайта ex-press.by Аляксандра Зянкова. Суддзя Лідзія Малчанава пакарала іх адміністратыўнымі арыштамі на пяць сутак. Ноч да суду затрыманыя правялі ў ізалятары часовага ўтрымання.

Як распавяла ex-press.by Вікторыя Зянкова,  жонка пакаранага фотакарэспандэнта, суддзя змагла зрабіць працэс “закрытым”:

- Без чвэрці дзесяць раніцы - на дзесяць было прызначанае паседжанне суда, як паведамілі мне напярэдадні ў РУУС, - суддзя Лідзія Аляксандраўна Малчанава пацвердзіла мне, што будзе разглядаць справу аб адміністратыўным правапарушэнні, ўзбуджаную ў адносінах да майго мужа, аднак спачатку яна будзе занята ў крымінальным працэсе. Каля 11-ай раніцы судздзя Малчанава разам з засядацелямі зачынілася ў сябе ў кабінеце на нараду па вынясенні прысуду па крымінальнай справе. А 12-ай гадзіне сакратар суда (яна не прадставілася) даволі рэзкім тонам спытала мяне і іншых людзей (гэта былі сваякі і сябры майго мужа і Мікалая Віторскага), што мы робім ля кабінета суддзі Малчанавй. Маўляў, а 13-ай  у судзе пачынаецца абедзенны перапынак, а суддзя будзе раіцца яшчэ доўга. Тым не менш, усе мы засталіся сядзець ля кабінета Малчанавай. У 12:55 судздзя разам з засядацелямі пакінула свой кабінет. А ў 13:20 (у час абедзеннага перапынку) ізноў вярнулася туды. Затым, паказаўшыся з яго, спытала ўсіх нас, чаго мы чакаем. Пачуўшы адказ, яна паведаміла, што адразу пасля крымінальнага працэсу вынесла рашэнне і па адміністратыўных справах у адносінах да майго мужа і Мікалая Віторскага. Зрабіла яна гэта, трэба меркаваць, ахвяраваўшы сваім абедзенным перапынкам. Такім чынам, адкрыты працэс у адносінах да майго мужа і Мікалая Віторскага стаў «закрытым». Асуджаныя да арышту былі пазбаўленыя падтрымкі родных і блізкіх. А сам працэс прайшоў убаку ад старонніх вачэй.

Сёння зраніцы ў Барысаве адбыўся разгляд яшчэ адной адміністратыўнай справы. Судзілі Віктара Звездзіна, затрыманага яшчэ падчас акцыі 13 ліпеня. Пасля затрымання з аддзялення міліцыі ён патрапіў у шпіталь з ціскам, бо хворы на гіпертанію. Учора яго позвай выклікалі ў суд на сёння. Суддзя пакараў Віктара штрафам у 20 базавых велічынь.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства