viasna on patreon

Яўген Васьковіч зноў трапіў у карцар, бо не хацеў аддаваць Біблію

2011 2011-07-21T15:47:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Бабруйскага журналіста, асуджанага за спробу падпалу КДБ, другі раз пакаралі за “парушэнне ўнутранага распарадку”.

Бабулі Яўгена Васьковіча наведалі хлопца на гэтым тыдні ў Магілёўскай папраўчай калоніі. Нагадаем, што на судзе, дзе разглядалася яго касацыйная скарга, самаго бабруйчаніна не было, ён знаходзіўся ў карцары.

"Жэня распавёў нам, што патрапіў у карцар у другі раз з-за адмовы аддаць Біблію, — распавядае Тамара Васьковіч, бабуля зняволенага. — У яго забралі кнігі, сшыткі, але менавіта Біблію на беларускай мове ён не хацеў аддаваць, за што і быў пакараны. Прасіў перадаць, што трымаецца, і што не здрадзіў сваім ідэалам".

Маці зняволенага Рушанія Васьковіч паведаміла, што хлопец і яго родныя прынялі рашэнне змагацца да апошняга і падаваць скаргі на рашэнне суда ў вышэйшыя інстанцыі, у тым ліку ў адміністрацыю прэзідэнта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства