viasna on patreon

Невядомы ў цывільным зьбіваў і пагражаў затрыманаму

2011 2011-07-21T13:26:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cichary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманы 6 ліпеня на плошчы Бангалор і арыштаваны на 10 сутак Антон Рулёў заяўляе пра тое, што пасьля затрыманьня невядомы ў цывільным ударыў яго і пагражаў знайсьці ў яго наркотыкі.

Антон Рулёў распавёў, што ўвечары 6 ліпеня ён апынуўся ў парку каля плошчы Бангалор, дзе пабачыў, як невядомыя ў цывільным цягнуць людзей у аўтобус (нумар аўтобусу – 7077-РН). Хлопец падбег і пачаў адбіваць людзей. Аднаго з невядомых у цывільным Антон Рулёў зваліў з ног. Пасьля гэтага хлопца таксама зацягнулі ў аўтобус.

Затрыманых даставілі ў Савецкі РАУС. Толькі там Антон Рулёў пабачыў міліцыянтаў у форме. Невядомы ў цывільным, якога маладзён зьбіў з ног, падышоў да яго і запытаў “А ты часам не наркоша?”. Выслухаўшы адмоўны адказ, невядомы сказаў “А мне здаецца, што ты наркоша! Глядзі, каб у цябе “чэк” (на наркаманскім слэнгу “доза” – заўвага аўтара) не знайшлі”.

Пасьля невядомы ўдарыў Антона Рулёва па шчацэ і ў жывот. Пасьля пацярпелы ня бачыў гэтага чалавека ўжывую, але пазнаў яго ў адным з сюжэтаў расейскага каналу ОРТ пра беларускія падзеі.

Суд Савецкага раёну прысудзіў Антону Рулёву 10 сутак арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства