viasna on patreon

У Магілёве суд не задаволіў скаргі “маўчуноў”

2011 2011-07-21T12:46:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння, 21 ліпеня, Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргі праваабаронцы Барыса Бухеля, журналістаў Алеся Асіпцова, Аліны Скрыбуновай, Ганна Ільіной і грамадскага актывіста Валянціна Лабачова.

Усе ўдзельнікі сённяшніх судовых пасяджэнняў былі асуджаны за ўдзел у “маўклівых акцыях” 3 і 6 ліпеня і адбывалі пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання. “Маўчуны” дамагаліся адмены выракаў Ленінскага раённага суда, аднак абласны суд не знайшоў падставаў, каб задаволіць іхныя пазовы. Цяпер актывісты рыхтуюцца да абскарджванняў сваіх выракаў у вышэйстаячых інстанцыях.

Трэба адзначыць, што абскарджванне адміністрацыйных штрафаў іншых удзельнікаў “маўклівых акцый” прызначана на 28 ліпеня. У гэты дзень абласны суд разгледзіць скаргі Алега Дзьячкова, Аляксандра Сімановіча і Яраслава Ялавога.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства