viasna on patreon

Арыштаваны паскардзіўся на ўмовы ўтрыманьня на Акрэсьціна і ў Жодзіна

2011 2011-07-21T12:14:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skarga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арыштаваны на 10 сутак за ўдзел у акцыі 3 ліпеня напісаў скаргі на ўмовы ўтрыманьня ў ЦІП на Акрэсьціна і ІЧУ ў Жодзіна.

Скарга на ўмовы ўтрыманьня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна была накіраваная ў пракуратуру гораду Менску. У сваёй скарзе асуджаны адзначыў, што камера не была абсталяваная індывідуальнымі спальнымі месцамі, сталом ды лаўкамі для прыманьня ежы, у камеры было разьбіта вакно, арыштаваным не выдалі прадметы асабістай гігіены, санітарны стан у камеры быў жахлівы: паміж ваконнымі рамамі ляжалі рэшткі мёртвага галуба. Тым самым адміністрацыя ўстановы парушыла нормы ПВКаАП і Правілаў унутранага распарадку установаў органаў унутраных спраў, зацьверджаных Пастановай МУС РБ.

Таксама арыштаваны паскардзіўся на жорсткае і безчалавечнага абыходжаньне пры паступленьні ў Ізалятар часовага ўтрыманьня ў Жодзіна. Скарга накіраваная ў пракуратуру Менскай вобласьці. Арыштаваны паскардзіўся на зьбіцьцё, абразы і нецэнзурную лаянку з боку супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства