Газета “Навінкі” атрымала два папярэджаньні ад Міністэрства інфармацыі – за распаўсюджаньне звестак, якія ганьбяць гонар і годнасцьць прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і пасягальніцтва на маральнасьць грамадзянаў.
21 і 22 траўня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь вынесла два папярэджаньні газеце “Навінкі”.
Першае папярэджаньне вынесенае за размяшчэньне ў нумары 7(86) газеты “Навінкі” двух фотаздымкаў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “з каментарамі зневажальнага характара, што з’яўляецца парушэньнем арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі” у частцы распаўсюджаньня звестак, якія ганьбяць гонар і годнасцьць прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Паказальна, што першае з папярэджанняў з'явілася на наступны дзень пасля таго, як суд Маскоўскага р-на г. Мінска аштрафаваў галоўнага рэдактара "Навінак" Паўлюка Канавальчыка на 1 млн 400 тысяч рублёў за публікацыю ў №7 матэрыялаў, зневажальных для гонару і годнасці кіраўніка дзяржавы.
Другое папярэджаньне Міністэрства інфармацыі вынесла газеце за размяшчэньне ў нумары 11 (90) матэрыяла пад рубрыкай “Опіюм для народа”, а ў нумары 8(87) у паласе “Аналітыка” выкарыстаньне загалоўка, які “пасягае на маральнасцьць грамадзянаў, што з’яўляецца парушэньнем артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”.
Паводле беларускага заканадаўства двух папярэджанняў за парушэнне арт. 5 Закона аб друку дастаткова для таго, каб распачаць працэс ліквідацыі выдання.