viasna on patreon

20 ліпеня ў рэгіёнах: адзінкавыя затрыманні “маўклівых”

2011 2011-07-20T20:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mauklivajaakcyjabierascie20.07.11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Маўклівая акцыя ў Берасце 20.07.2011. Фота svoboda.org

Маўклівая акцыя ў Берасце 20.07.2011. Фота svoboda.org

 

Сёння ў беларускіх гарадах і мястэчках удзельнікі “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” збіраліся на цэнтральных плошчах. Удзельнікаў дзевятай па ліку акцыі маўклівага пратэсту былі дзесяткі, затрыманняў – адзінкі.

 

 

 

 

 

Барысаў
На цэнтральнай плошчы былі затрыманыя сябра АГП Мікалай Віторскі і фотакарэспандэнт  сайта ex-press.by Аляксандр Зянькоў. Ноч да суду правядуць у ІЧУ.

Заслаўе
Затрыманыя чацвера чалавек,  з іх вядомыя прозвішчы трох - Іван Івончык, Андрэй Клюкін і Юрый Паўлаў. На іх склалі пратаколы па артыкуле 23.4 КаАП за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Берасце
Ля кінатэатру «Беларусь» сабралася менш за сотню чалавек. І падчас акцыі затрыманняў не было. Аднак на падыходах да месца збору міліцыянты спрабавалі затрымаць намесніцу старшыні прафсаюза працаўнікоў РЭП Зінаіду Міхнюк, але пратэстоўцы адбілі жанчыну ў людзей у цывільным. Яшчэ на падыходах да месца правядзення былі затрыманыя 4 чалавекі — прадстаўнік АГП Марат Несцярэнка, сацыял-дэмакрат Аляксей Коўтун, карэспандэнтка «Радыё Рацыя» Аліса Поль і адзін з адміністратараў берасцейскай суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» «УКантакце» Зміцер Шурхай. Затрыманых даставілі ў Ленінскі РАУС Берасця. (паводле Радыё Свабода)

Белаазёрск
На акцыю выйшлі пятнаццаць чалавек. Міліцыянты затрымлівалі мясцовага актывіста Канстанціна Дзенісеню, але ўрэшце адпусцілі. (Радыё Свабода)

Гародня
Вуліца Савецкая і плошча Савецкая з усіх бакоў ачэплены міліцыянтамі. Як і падчас мінулых акцыяў, на вуліцы Кастрычніцкай дзяжурыць МАЗ, у якім людзі ў цывільным. Такія ж побач з фарным касцёлам і помнікам Сакалоўскаму. У раёне Дома прафсаюзаў, дзе звычайна збіраліся ўдзельнікі акцыі, пакуль нікога не відаць. Людзі, якія праходзяць па Савецкай вуліцы, бачаць, што з усіх бакоў міліцыя, ніхто не затрымліваецца. Толькі што ад дома на рагу Дамініканскай-Савецкай двое ў цывільным забралі хлопца з роварам, паведаміла Радыё Свабода а 19:00.

Ваўкавыск

Былі затрыманыя Віталь Гуляк і Арцём Кузняцоў. Віталь паведаміў Радыё Свабода, што з імі гутараць супрацоўнікі міліцыі.

Баранавічы
Сабралася 40 чалавек. Апладысментаў не было. Справа ў тым, што міліцыя пачала шукаць магчымых удзельнікаў яшчэ за паўгадзіны да пачатка акцыі. Актывіст Рыгор Грык прыйшоў на Плошчу з кветкамі, якія раздаваў мінакам. Пра затрыманых дакладных звестак няма. Але ёсць інфармацыя, што некалькіх чалавек адводзілі ўбок кінатэатра «Кастрычнік». (Наша Ніва)

Наваполацк

У Наваполацку каля пад'езду свайго дома затрыманая грамадзянка Рэспублікі Беларусь, якая мае від на жыхарства ў Нямеччыне, бо ў шлюбе з немцам - Муляронак Наталля Уладзіміраўна. Была дастаўленая ў ГАУС г. Наваполацка з  абвінавачаннем ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве на плошчы Будаўнікоў Наваполацка 13 ліпеня.
21 чэрвеня а 14 пачнецца суд. У ГАУСе Наталлі паказвалі здымкі з плошчы, дзе яна хлопала і нешта крычала. Таксама абяцалі ў судзе прадставіць яшчэ здымкі з сёняшняй акцыі.

Таксама былі затрыманыя Яўген Парчынскі і Мікалай Назараў, Рудкоўскі Юрый і Рудкоўская Людміла (сын і маці).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства