У клубе "6А" затрымалі зь невядомых прычынаў больш за 10 чалавек
Прыкладна каля 21 гадзіны падчас канцэрту ў клубе "6А" ў Менску затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАУС больш за 10 чалавек. Нагодай для затрыманьня стала нібыта праверка на алкаголь.
У клубе праходзіў хардкор-канцэрт. Перад клубам стаяла кампанія людзей, да якой прыкладна а 20:30 падышлі асобы ў цывільным і запатрабавалі, каб усе разышліся. Пасьля прыехала яшчэ група асобаў у цывільным і пачаліся затрыманьні. Больш за 10 чалавек адвезьлі ў Ленінскі РАУС.
21 ліпеня у судзе Ленінскага раёну Менска адбудзецца суд над затрыманымі.
Прозьвішчы некаторых затрыманых: Яўген Чарнічэнка (непаўнагадовы, адпусьцілі), Данііл Цеплякоў-Шугалей, Мікіта Перагуд, Яўген Тарасевіч, Юрый Рыбянец, Сяргей Баловін, Козіч Кірыл.
У судзе Ленінскага раёна былі разгледжаныя адміністратыўныя справы маладых людзей, якія прыйшлі на канцэрт у клуб “6А”. Іх асудзілі за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ)
Юрый Рыбянец - 10 сутак (судзьдзя - Запаснік)
Мікіта Перагуд - 25 б.в.
Яўген Тарасевіч - 5 сутак
Козіч Кірыл - 25 б.в.
Сяргей Баловін
Даніла Цеплякоў-Шугалей - 15 сутак