Сяржук Алексіевіч уцёк ад міліцыянтаў
https://spring96.org/be/news/44693
2011
2011-07-20T18:50:17+0300
2011-07-20T18:50:17+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта брэсцкі актывіст сам паведаміў Еўрарадыё.
"Прыблізна а 14.00 мяне вельмі грубым чынам затрымалі 2 чалавекі ў
цывільным і супрацоўнік міліцыі ў форме. Прычыну затрымання, канечне,
не паведамілі. У пастарунку мне таксама ніхто нічога не патлумачыў, але ў
гутарцы міліцыянтаў між сабой я пачуў, што пратрымаюць мінімум да
вечара. Пасля 17.00 я, скарыстаўшыся момантам, уцёк адтуль", — паведаміў непаўналетні грамадскі актывіст.
Нагадаем, што Сержуку Алексіевiчу ў Ленінскім РАУСе, куды ён быў дастаўлены, не дазвалялі тэлефанаваць нават бацькам.