viasna on patreon

Зміцер Дашкевіч сустракае юбілей у карцары

2011 2011-07-20T15:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аб гэтым распавяла Наста Палажанка, якая сёння спрабавала наведаць будучага мужа.

Сёння Наста Палажанка паехала ў горацкую калонію, каб павіншаваць Змітра Дашкевіча з 30-годзьдзем. Аднак замест спаткання з палітвязнем дзяўчына даведалася непрыемную навіну і выслухала шматлікія абразы ў сваю адрэсу ад кіраўніка калоніі А.Кавалёва.

Сп. Кавалёў не дазволіў Палажанцы сустрэцца са Змітром Дашкевічам і сказаў, што яна Змітру ніхто. Гутарка адбывалася ў прысутнасці 4-х мужчын-прадстаўнікоў адміністрацыі калоніі, ні адзін з якіх не стаў на абарону дзяўчыны. Выпадкова сутыкнуўшыся ў калідоры з шэраговым супрацоўнікам калоніі, Наста Палажанка даведалася, што Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў карцары. Выйдзе адтуль ён толькі 25 ліпеня.

Нагадаем, што сёння ў палітвязня Дзень народзінаў. Змітру споўнілася 30 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства