У Брэсце затрыманы непаўналетні Сяржук Алексіевiч
https://spring96.org/be/news/44685
2011
2011-07-20T17:30:29+0300
2011-07-20T17:30:29+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Ён знаходзiцца ў Ленiнскім РАУСе, адкуль паспеў зрабiць усяго адно тэлефанаванне сябру.
Як паведамiў грамадскi актывiст Iван Стасюк, хлопца проста трымаюць у пастарунку без складання пратакола. Прычына затрымання невядомая. Таксама Сержука пазбавiлi магчымасцi патэлефанаваць бацькам.
Нагадаем, што Сяржук Алексіевiч з'яўляецца адным з адмiнiстратараў брэсцкай сустрэчы ВКонтакте "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткi", за што ў чэрвенi атрымаў афiцыйнае папярэджанне ад абласной пракуратуры.