Генпракурор лічыць, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў павінны быць у форме
Правы журналістаў не могуць парушацца, заявіў на прэс-канферэнцыі генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч. “На адрас міністра ўнутраных спраў я накіраваў ліст, дзе адзначыў, што ёсць правы ў журналістаў, яны замацаваныя ў Законе "Аб сродках масавай інфармацыі", у тым ліку ў артыкуле 34 – больш дэталёва. Я падкрэсліў, што правы журналістаў не могуць парушацца”.
Варта адзначыць, што на гэтае пытанне генпракурор адказваў па-беларуску: “Мы час ад часу праводзім калегіі на беларускай мове. Паспрабую таксама адказаць на беларускай мове”.
“Я лічу, што вашы правы (журналістаў – TUT.BY) павінны выконвацца. І гэта, безумоўна, павінна ўвайсці ў практыку, стаць добрай традыцыяй многа гадоў таму. Нават лічу, што калі журналіст прысутнічае на такіх акцыях, то і супрацоўнікі праваахоўных органаў будуць больш карэктна дзейнічаць. Ёсць такі пазітыўны момант. Але хачу і вас папрасіць. (…) Калі супрацоўнікі праваахоўных органаў выконваюць свае абавязкі, вы не павінны перашкаджаць. У заходніх краінах мы ведаем, як дзейнічае паліцыя”.
Васілевіч падкрэсліў, што ліст на адрас міністра ўнутраных спраў быў накіраваны 15 ліпеня. “Зараз у нас праводзіцца праверка. Па выніках гэтай праверкі будзем вырашаць гэтае пытанне (наконт карэктнасці паводзін супрацоўнікаў праваахоўных органаў. – TUT.BY).
Генпракурор таксама лічыць, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў павінны быць у форме:
"Могут быть исключения в зависимости от выполняемого задания, но преимущественно они должны быть одеты в форму. Если же они не в форме, то они обязаны представляться, так как вы должны знать, кто предъявляет к вам требования".
Акрамя таго, Генпракурор звярнуўся і да міжнароднай практыкі:
"Не сладкая жизнь журналистов и за рубежом. На примере Великобритании вы видите (скандал вокруг News of the World. – TUT.BY), на примере Викиликса"…