viasna on patreon

Міліцыя трымае магілёўскіх “маўчуноў” пад пільным кантролем

2011 2011-07-20T12:21:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У пачатку кожнага тыдня іх з прафілактычнай гутаркай наведваюць супрацоўнікі міліцыі.

Вядома, што размовы з міліцыянтамі напярэдадні чарговай “маўклівай акцыі” мелі грамадскія актывісты Валадар Цурпанаў, Крысціна Шацікава і Ігар Барысаў.

Міліцыянты імправізуюць анкетаванне і просяць распісацца пад тым, што актывісты папярэджаны аб адказнасці па шэрагу артыкулаў адміністрацыйнага кодэксу.

Сярод гэтых артыкулаў — удзел у масавых мерапрыемствах, дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, выкарыстоўванне незарэгістраванай сімволікі і іншыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства