У Магілёве ўдзельнікі “маўклівых” акцый абскардзяць свае затрыманні ў абласным судзе
Сярод тых, хто накіраваў свае скаргі ў Магілёўскі абласны суд - праваабаронца Барыс Бухель, журналісты Алесь Асіпцоў, Аліна Скрыбунова, Ганна Ільіна, грамадскія актывісты Алег Дзьячкоў, Валянцін Лабачоў, а таксама Аляксандр Сімановіч і Яраслаў Ялавы, паведамляе Магілёўскае аддзяленне “Вясны”.
Праваабронца Барыс Бухель адзначае, што не ўсе
затрыманыя, хто быў пакараны штрафамі і адміністрацыйным арыштам, вырашылі
дамагацца праўды ў абласным суддзе.
“Людзі працягваюць баяцца. Некаторыя баяцца, што ім не працягнуць працоўны
кантракт, іншыя баяцца быць выкінутымі з універсітэтаў за ўдзел у “маўклівых
акцыях”. Тым не менш, тыя, хто падалі скаргі ў абласны суд, будуць дамагацца
адмены незаконнага прысуду”, - гаворыць праваабаронца Б.Бухель.
Нагадаем, што падчас “маўклівых акцый” пратэста ў Магілёве 3 і 6 ліпеня было затрымана 20 чалавек. Усе яны былі асуджаны судом Ленінскага раёна і атрымалі розныя прысуды – папярэджанні, штрафы і адміністратыўныя арышты. Двое з удзельнікаў акцый - Валянцін Лабачоў і Аляксандр Цалюк - страцілі працу.