БАЖ атрымала адказ з Адміністрацыі прэзідэнта
Беларуская Асацыяцыя Журналістаў атрымала адказ на свой зварот да Аляксандра Лукашэнкі пра спыненне пераследу журналістаў і незалежных выданняў.
Па словах юрыста БАЖ Андрэя Бастунца, адмоўны адказ з Адміністрацыі прэзідэнта ад самага пачатку быў прадказальны:
- Насамрэч, калі БАЖ рыхтаваў гэты зварот, мы разумелі, што хутчэй за ўсё тыя словы, якія сказаў кіраўнік дзяржавы яны толькі словамі і застануцца. Тым не менш мы звярнуліся з аноды самых галоўных пытанняў, якія існуюць цяпер у сферы СМІ ў Беларусі. Сэнс адказу быў прагназаваны, мы так і думалі, але зрабілі тое, што мусілі зрабіць.
У адказе Адміністрацыі прэзідэнта гаворыцца, што ўсе закранутыя БАЖ-ам пытанні тычацца правасуддзя і падлягаюць вырашэнню ў судовым парадку. Пры гэтым адзначаецца, што ўсе маюць права абскардзіць вынесеныя ім прысуды ў Вышэйшых інстанцыях.