Пікет у абарону палітвязьня Мікіты Ліхавіда
Заяўку на правядзеньне пікету ў абарону палітзьняволенага Мікіты Ліхавіда падаў у Белаазёрску каардынатар “Руху за свабоду” на Берасьцейшчыне Зьміцер Трацяк.
Плянуецца, што падобныя пікеты пройдуць 30 ліпеня і ў іншых гарадах Берасьцейшчыны – Баранавічах, Пінску, Берасьці.
Гэтыя пікеты зьяўляюцца другім этапам кампаніі ў абарону сябра “Руху за
свабоду” Мікіты Ліхавіда, які адбывае пакараньне пасьля падзеяў сьнежня
2010 году. На першым этапе сябры “Руху за свабоду” распаўсюдзілі на
Берасьцейшчыне некалькі тысяч улётак.
“Асноўнай задачай “Руху за свабоду” зьяўляецца абарона правоў чалавека,
таму мы павінны змагацца за палітзьняволеных, якія пацярпелі пасьля
плошчы ў 2010 годзе. І калі раптам нам не дазволяць правесьці пікеты, то
гэта можна будзе расцэньваць так, што ўлада ўсё ж прызнае існаваньне
палітвязьняў у нашай краіне, прызнае сваю віну ў гэтым”, – кажа Зьміцер
Трацяк.