viasna on patreon

ПАСТАРА АБАВЯЗАЛІ ВЫПЛАЦІЦЬ ШТРАФ У Кобрынскім раёне штрафуюць за правядзенне багаслужэнняў

2006 2006-05-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прастэстанцкага пастара Іллю Радкевіча 18 траўня прызналі віноўным у парушэнні арт.193 КоАП і абавязалі выплаціць штраф у памеры 150 тыс. беларускіх рублёў. Артыкул 193 КоАП прадугледжвае адказнасць за парушэнне "Закона аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях". Рашэнне вынесла адміністрацыйная камісія выканкаму г.Кобрына, Берасцейскай вобласці.

Па словах Галіны Куксюк, сакратара адміністрацыйнай камісіі Кобрынскага выканкаму (тел. 8-01642-226-87), правапарушэннем з’яўляецца тое, што рэлігійная суполка, якая рэгулярна збіраеццца для багаслужэнняў, не зрэгістравала свой Статут. У разглядзе гэтай справы камісія выканкаму абапіралася на пратакол, які быў складзены ўчастковым міліцыянерам. Пастар Радкевіч адмовіўся падпісаць гэты пратакол і заявіў, што разгляд павінны адбывацца ў судовым парадку.
"Фактычна гэтае рашэнне было вынесенае завочна, - каментуе сітуацыю Георгі Дмітрук, старшыня грамадскай арганізацыі Хрысціянская дзелавая ініцыятыва. - Штраф сведчыць пра тое, што ціск на пратэстанцкія цэрквы павялічваецца. Нас гэта вельмі насцярожвае", - сказаў Г. Дмітрук.
Ілля Радкевіч (тел. 8-01642-604-89 ) з’яўляецца пастарам Аб’яднанай царквы Хрысціянаў веры Евангельскай пас. Повіць, Кобрынскага раёну, Брэсцкай вобласці. Царква налічвае каля 50 вернікаў.
Марыя САВУШКІНА

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства