viasna on patreon

Гародня: Дзянісаў на волі, сёння з ізалятару выходзіць Гумянюк, заўтра - Бандарчук

2011 2011-07-15T15:09:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gumianiukjury.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскі журналіст і паэт Юры Гумянюк

Гарадзенскі журналіст і паэт Юры Гумянюк

З гарадзенскага ізалятару часовага ўтрымання ўвечары 13 ліпеня быў выпушчаны журналіст і рок-музыкант Алесь Дзянісаў. 15 ліпеня ўвечары на волю павінен выйсці журналіст і паэт Юры Гумянюк (на фота), а заўтра - грамадска-палітычны актывіст Зміцер Бандарчук, - паведамляе “Гарадзенская вясна”.

Журналіст Ігар Банцар, які таксама быў зняволены ў гэты перыяд, расказаў Радыё Рацыя пра Юрыя Гумянюка:

- Я толькі чуў ягоны голас, як ён там быў задаволены жыццём, гледзячы па ўсім, што не плакаў, а смяяўся. То, відаць, не блага сябе адчуваў. Чакаю, як ён выйдзе заўтра, то сам усё раскажа. Відаць, ён з простымі сутачнікамі сядзіць,таму што нашы палітычныя і непалітычныя сядзелі паасобку, у розных камерах. Юра сядзіць менавіта з простымі сядзельцамі.

Юры Гумянюк 3 ліпеня рыхтаваў журналісцкі матэрыял пра маўклівую акцыю пратэста. У той дзень у Гародні было затрымана ажно 8 мясцовых журналістаў, у тым ліку і карэспандэнтка Радыё Рацыя Гражына Шалкевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства