viasna on patreon

Глыбоцкаму журналісту параілі «не з’яўляцца на плошчы ў сераду вечарам»

2011 2011-07-15T12:07:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 Дзмітрыя Лупача, рэдактара глыбоцкай рэкламнай газэты «Прэфэкт-info» выклікалі на размову ў райаддзел міліцыі. Позву ўручылі 13 ліпеня на цэнтральнай плошчы горада, дзе праходзіла акцыя «маўклівага» пратэсту.

Спадар Лупач распавёў, што бачыў на плошчы некалькі маладых людзей, але чалавек у цывільным падышоў менавіта да яго: «Я ўчора ішоў у краму і зайшоў паглядзець, ці ёсць у нас удзельнікі „Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку“, ці ёсць міліцыя… Міліцыі ў форме не было, але да мяне падышоў чалавек у цывільным, паказаў пасведчанне супрацоўніка міліцыі і сказаў, што хоча са мной пагаварыць».

Размаўляць давялося ў міліцэйскай машыне, якая стаяла непадалёк. Сп-ру Лупачу далі позву на 14 ліпеня — каб ён з’явіўся да міліцэйскага кіраўніцтва. Паводле яго словаў, у пастарунку яго распытвалі пра акцыю «Рэалюцыя праз сацыяльную сетку» і раілі больш не з’яўляцца на плошчы ў сераду вечарам.

У мінулую сераду, 6 ліпеня, Д. Лупача затрымалі разам з удзельнікамі акцыі, але адпусцілі без складання пратаколу. Цяпер таксама абышлося «прафілактычнай гутаркай».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства