viasna on patreon

Уладзімір Малей абскардзіў сваё затрыманне ў пракуратуры

2011 2011-07-15T11:57:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malej-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Малей

Уладзімір Малей

Сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” з Маларыты Уладзімір Малей 14 ліпеня накіраваў у раённую пракуратуру скаргу на супрацьпраўныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымалі праваабаронцу ўвечары 13 ліпеня.

Праваабаронца заяўляе пра парушэнне сваіх канстытуцыйных грамадзянскіх правоў.

Як распавёў Уладзімір Малей, увечары 13 ліпеня ён вярнуўся цягніком з Брэста ў Маларыту. На шляху да дому прысеў са знаёмымі на лаўку на галоўнай гарадской плошчы.

“Прыкладна ў 19:40 падыйшлі два супрацоўнікі міліцыі і затрымалі мяне для высвятлення асобы. Пасля праверкі дакументаў у РАУСе заявілі, што ў міліцыі ёсць інфармацыя, нібыта 3 ліпеня ў Маларыце агітаваў людзей прыйсці на плошчу”, - удакладняе праваабаронца.

Уладзіміра Малея адпусцілі з РАУСу каля 20:50. Пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні на яго не складалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства