viasna on patreon

Жодзіна: Раману Васільеву – трое сутак

2011 2011-07-14T14:55:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Жодзіне разглядалася адміністратыўная справа затрыманага ўчора падчас “маўклівай” акцыі Рамана Васільева. Суд пакараў маладога чалавека арыштам на трое сутак па артыкуле 17.1 КаАП.

Па словах праваабаронцы Святланы Лапіцкай, якая была сведкай затрымання, Раман не аказваў супраціўлення супрацоўнікам міліцыі. Аднак як паведамілі ўчора праваабаронцам у ГАУСе, на яго склалі пратакол па арт. “Дробнае хуліганства”, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні міліцыянтам.

Яшчэ чатырох затрыманых удзельнікаў учорашняй акцыі пратрымалі тры гадзіны, пасля чаго адпусцілі без складання пратаколаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства