viasna on patreon

Праваабаронца Барыс Бухель вызвалены ў ноч на 14 ліпеня

2011 2011-07-14T10:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buchiel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель

Праваабаронца Барыс Бухель

У Магілёве ў ноч на 14 ліпеня, а 3-яй гадзіне, з ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю Барыс Бухель. Ён адбываў адміністратыўнае пакаранне за “маўклівую акцыю” 3 ліпеня.   Суддзя Ленінскага суда Станіслаў Шандаровіч 8-га ліпеня асудзіў праваабаронцу на 7 сутак арышту.

Барыс Бухель падчас "маўклівай" акцыі пратэсту 3 ліпеня, арганізаванай удзельнікамі сацыяльных сетак, назіраў за ходам мерапрыемства і дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі. Такі маніторынг ён і іншыя праваабаронцы праводзяць на кожнай акцыі. Нагодай для затрымання стала тое, што Б. Бухель ажыццяўляў фотаздымку падзеяў.

Разам з іншымі затрыманымі падчас акцыі праваабаронца быў дастаўлены ў Ленінскі РАУС, адкуль быў вызвалены апошнім, больш чым праз пяць гадзінаў (каля 3-й гадзіны ночы). Раніцай 7 ліпеня Б.Бухель пайшоў у будынак Ленінскага раённага суда, каб дазнацца, калі пачнуцца працэсы над затрыманымі ўдзельнікамі “маўклівай" акцыі, што прайшла 6-га ліпеня. З суда яго даставілі ў Ленінскі РАУС, пасля чаго адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе ён правёў ноч да суду, - удакладняе сайт Магілёўскага аддзялення “Вясны”.

8-га ліпеня таксама Ленінскім судом быў асуджаны на двое сутак арышту Антон Іваноў, былі аштрафаваныя старшыня магілёўскай арганізацыі ТБМ Алег Дзьячкоў (30 б.в.), Ігар Хальчукоў (15 б.в.), Настасся Вярбіцкая (10 б.в.), і папярэджаныя Максім Сідараў і Максім Кавалькоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства