Напярэдадні “маўклівай акцыі” міліцыя папераджае актывістаў
https://spring96.org/be/news/44513
2011
2011-07-12T17:25:35+0300
2011-07-12T17:25:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Такі папераджальны званок сёння атрымаў Максім Кавалёў з Магілёву.
Хлопец неаднаразова хадзіў на “маўклівыя акцыі”. Тыдзень таму да яго
дадому прыходзілі міліцыянты і казалі, што наведваць такія мерапрыемствы
нельга. Яны паведамілі, што нібыта існуюць спісы ўдзельнікаў такіх
акцый.
Нягледзячы на папярэджанні, Максім не адмаўляецца ад ідэі
падтрымліваць “рэвалюцыю” і надалей, сказаў ён у жывым эфіры Еўрарадыё.