viasna on patreon

Украіна пратэстуе супраць затрыманьня ў Менску сваіх грамадзянаў

2011 2011-07-12T16:08:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як заявіў дырэктар дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Валошын 12 чэрвеня на брыфінгу ў Кіеве, Украіна лічыць няправільным удзел сваіх грамадзян у маўклівых акцыях пратэсту на тэрыторыі Беларусі.

«Калі нашы грамадзяне прымаюць удзел у акцыях непадпарадкаваньня ў Беларусі, то гэта няправільна, бо гэта ўнутраная справа самой Беларусі», - цытуе Валошына РІА Навіны.

Пры гэтым Валошын падкрэсьліў, што МЗС Украіны будзе жорстка рэагаваць на затрыманьне ўкраінскіх грамадзян, якія выпадкова апынуліся паблізу ад месцаў правядзеньня акцый пратэсту. «Мы будзем патрабаваць самым жорсткім чынам ад нашых беларускіх калег тлумачэньня з нагоды такіх затрыманьняў ўкраінскіх грамадзян», - заявіў ён.

У часе адной з акцый маўклівага пратэсту ў пачатку ліпеня ў Менску быў затрыманы і асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту грамадзянін Украіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства