viasna on patreon

Міністэрства інфармацыі перадумала закрываць "Нашу Ніву"

2011 2011-07-12T15:24:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства інфармацыі заявіла хадайніцтва аб адкліканьні свайго пазову аб закрыцьці "Нашай Нівы".

Судзьдзя аб'явіў перапынак і пайшоў ў дарадчы пакой для прыняцьця рашэньня.

У судовай залі прысутнічаюць каля 30 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць газэту. Сярод іх палітыкі Рыгор Кастусёў, Аляксей Янукевіч, Уладзімер Някляеў, старшыня БАЖ Жанна Літвіна ды іншыя.

12 ліпеня, а 14.30 у Вышэйшым гаспадарчым судзе (Валадарскага, 8) аднавіўся разгляд справы аб закрыцьці газэты "Наша Ніва".

Працэс закрыцьця быў ініцыяваны міністэрствам інфармацыі пасьля таго, як 14 красавіка "НН" атрымала трэцяе цягам году папярэджаньне
Рэдакцыя скарысталася законным правам аспрэчыць вынесенае папярэджаньне. На час разгляду абскарджаньня ў першай інстанцыі працэс аб ліквідацыі газэт быў прыпынены.

30 траўня судзьдзя Алена Маёрава пакінула папярэджаньне ў сіле. Рэдакцыя абскардзіла прысуд у касацыйнай калегіі Вышэйшага гаспадарчага суда, і касацыя была прынятая. Разгляд яе прызначаны на 26 ліпеня.

14 ліпеня мінае тры месяцы з дня вынясеньня папярэджаньня. Паводле заканадаўства, пасьля гэтага закрыць газэт ужо нельга.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства