viasna on patreon

А.Волчак: Сапсавалі кампутар - выстаўлю ім зыск

2011 2011-07-12T13:17:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

КДБ вярнуў кампутар праваабаронцу Алегу Волчаку пасля паўторнай яго скаргі. Кампутар быў адабраны падчас вобшуку 25 снежня 2010 году, які быў праведзены па пастанове пракурора Мінску Куліка следчым КДБ Дарашэвічам і яшчэ некалькімі супрацоўнікамі гэтай арганізацыі.

Справа была ўзбуджана пасля дэманстрацыі супраць фальсіфікацый падчас прэзідэнскіх выбараў 19 снежня 2010 году па артыкуле аб масавых беспарадках.

Вернутая тэхніка аказалася сапсаванай. Па словах Волчака, ён вымушаны рэмантаваць кампутар за свой кошт. Але мяркуе выставіць камітэту дзяржбяспекі рахунак.

- Я яго адкрываў, а ён не працуе. Я патэлефанаваў следчаму: вы забралі спраўны кампутар, а аддалі сапсаваны. Кажа: пакруціце тое, пакруціце гэта. Я кажу, што нічога не павінен круціць, павінен уключыць і ён павінен працаваць. І што будзем рабіць? Кажа: калі хочаце, прывозце, але тады будзеце доўга чакаць. Кажу: аддам у рэмонт і выстаўлю вам зыск. Гэта ўжо не першы раз. Яшчэ невядома, ці засталася там уся мая працоўная інфармацыя, фотаздымкі. Мне не аддалі дыскі, на якіх таксама былі фотаздымкі.

Алег Волчак патрабаваў у следства таксама афіцыйных прабачэнняў за незаконна адабраную і сапсаваную тэхніку. Як сказаў праваабаронца, па справе аб масавых беспарадках ён праходзіў як сведка і праводзіць вобшук, забіраць аргтэхніку ў яго нават не мелі права.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства