Распаўсюдніка газет з Наваполацку аштрафавалі за мацюкі
https://spring96.org/be/news/44499
2011
2011-07-12T11:23:49+0300
2011-07-12T11:23:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/hazetystos.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Распаўсюднік бюлетэня "Тут і цяпер" з Наваполацку Мікола Чарткоў быў аштрафаваны судом на 2 базавыя велічыні за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ). Ён быў затрыманы 10 ліпеня і суткі да суду правёў у пастарунку. Апроч гэтага, актывіста вінавацяць у незаконным распаўсюдзе прадукцыі СМІ (арт. 22.9 КаАП РБ) .
11 ліпеня суд прыцягнуў Міколу Чарткова да адказнасьці нібыта за тое, што ён лаяўся матам у грамадзкім месцы. 12 ліпеня меўся таксама адбыцца разгляд адміністратыўнай справы за незаконны распаўсюд прадукцыі СМІ. Аднак працэс быў перанесены на 15 гадзінаў 18 ліпеня з-за таго, што на разгляд справы не прыйшлі сьведкі.