У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду
https://spring96.org/be/news/44442
2011
2011-07-08T13:41:33+0300
2011-07-08T13:41:33+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Верагодна, вядомы апазыцыянэр патрапіў пад зачыстку гораду перад «Славянскім базарам».
Хамайду затрымалі каля «сіняга дому» па вуліцы Леніна, дзе ён традыцыйна
распаўсюджваў незалежную прэсу. Яго завезьлі ў Чыгуначны РАУС,
спаслаўшыся на загад міліцэйскага начальства.
Учора міліцыянты спынілі Барыса на вуліцы, каб праверыць зьмесьціва
ягоных сумак. Але пасьля асабістага дагляду супрацоўнікі Кастрычніцкага
РАУС папрасілі прабачэньня і адпусьцілі апазыцыянэра.