viasna on patreon

Камітэт абароны журналістаў і “Рэпартэры бязь межаў” асуджаюць

2011 2011-07-08T11:51:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларускія ўлады павінны неадкладна спыніць “ужываньне жорсткіх захадаў супраць незалежнай прэсы і вызваліць усіх журналістаў” – з такім патрабаваньнем выступіла міжнародная праваабарончая арганізацыя “Камітэт абароны журналістаў”.

У часе акцыяў маўклівага пратэсту 6 ліпеня па ўсёй Беларусі пры выкананьні прафэсійных абавязкаў былі затрыманыя ня менш як 26 журналістаў. Дзявяцера зь іх – Алесь Асіпцоў, Сяргей Кавалёў, Віктар Качан, Сяргей Лацінскі, Міхал Карневіч, Віктар Масаловіч, Вольга Рудніцкая, Аляксандар Сушчэўскі і Яўген Шапчыц – былі пастаўленыя перад судом і пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі і штрафамі.  

“Гэтыя арышты зьяўляюцца часткаю трывожнай сыстэмы цэнзуры пратэстаў. Беларускія ўлады павінны дазволіць журналістам свабодна асьвятляць акцыі пратэсту і дэманстрацыі”, – адзначыў выканаўчы дырэктар Камітэту абароны журналістаў Робэрт Махоні.

Напярэдадні арышты журналістаў падчас маўклівых пратэстаў у Беларусі асудзіла праваабарончая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў”.

“Рэжым Лукашэнкі паказвае сваё сапраўднае аблічча, у той час як узмацняюцца яго палітычная ізаляцыя і эканамічны заняпад у краіне. Але шалёныя рэпрэсіі, якія толькі павялічваюць напружанасьць, – гэта не рашэньне, – лічаць “Рэпартэры бязь межаў”. – Урад павінен зьвярнуць увагу на спробы міжнароднай супольнасьці паказаць яму прычыну праблемы”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства