Вэстэрвэле: Дзеяньні беларускіх уладаў абсалютна непрымальныя
https://spring96.org/be/news/44439
2011
2011-07-08T11:46:52+0300
2011-07-08T11:46:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Фэдэральны міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле асудзіў дзеяньні беларускіх праваахоўных органаў.
Пра гэта гаворыцца ў спэцыяльнай заяве кіраўніка зьнешнепалітычнага
ведамства, тэкст якой сёньня распаўсюдзіла амбасада Нямеччыны
ў Беларусі:
«Я асуджаю арышты соцень грамадзян у Беларусі, якія ўсяго толькі
выступалі з маўклівым пратэстам супраць дзяржаўных рэпрэсій. Бессаромная
жорсткасьць, якая была прымененая беларускімі праваахоўнымі органамі
супраць мірных пратэстаў, абсалютна непрымальная. Мы патрабуем
неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зьняволеных і спыненьня
палітычнага гвалту».