viasna on patreon

Аднаўляецца разгляд справы аб закрыцці «Нашай Нівы»

2011 2011-07-08T11:44:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Чарговае паседжанне  ў Вышэйшым гаспадарчым судзе прызначана на 12 ліпеня.

«Працэс закрыцця быў ініцыяваны міністэрствам Праляскоўскага пасля таго, як 14 красавіка «НН» атрымала трэцяе цягам года папярэджанне», — нагадвае сайт nn.by.

«Фармальнай нагодай для яго стала «недакладная інфармацыя» ў нататцы «Дзяўчына знаходзілася пад заваламі, калі Лукашэнка ўскладаў кветкі». Маленькая нататка ў самым нізе газетнай старонкі апавядала, што адна з ахвяраў выбуху ў метро 11 красавіка нібыта заставалася на станцыі да позняга вечара. Гэты факт пасля абвяргалі медыкі.

На думку Мінінфарма, распаўсюд гэтай інфармацыі «прычыняе шкоду грамадскім інтарэсам, дыскрэдытуе органы дзяржаўнай улады, выратавальныя і медыцынскія службы».

Ініцыюючы справу аб знішчэнні газеты, Мінінфарм заплюшчыў вочы на тое, што Рэдакцыя ўжо на наступны дзень дала ўдакладненую інфармацыю
пра Марыну Шубіч — на сайце «НН» яна з’явілася нават раней, чым было вынесенае папярэджанне», - нагадвае «Наша Ніва».

Судовы працэс пачнецца 12 ліпеня (аўторак) ў 14.30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства