viasna on patreon

Суд над адным з затрыманых у Вялейцы перанесены на аўторак

2011 2011-07-08T09:04:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialejka07.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманыя ў Вілейскім РАУСе

Затрыманыя ў Вілейскім РАУСе

Суд над адным з затрыманых у Вялейцы перансены на 12 ліпеня. Як паведамлялася раней, 6 ліпеня на Цэнтральнай плошчы Вялейкі менскімі АМАПаўцамі было затрымана 8 чалавек і сабака. Гэта адбылося з прычыны Народных гуляньняў, якія меліся адбыцца.

Сярод затрыманых быў Дзмітрый Капцюг. Яго затрымівалі разам з Аляксеем Сюдаком ля кінатэатру "Мір" супрцоўнікі менскага АМАПу ў цывільным. Аляксея Сюдка адпусьцілі, як і астатніх затрыманых на працягу 3 гадзін.

А на Капцюга быў складзены фальшывы адміністратыўны пратакол за мелкае хуліганства - нібыта ён лаяўся матам. Два супрацоўнікі вялейскага РАУС, якіх, як сведчыць і Капцюг, і Сюдак не было пры затрыманьні, выступілі сьведкамі.

7 ліпеня са спазьненьнем на 30 хвілін пачалося  судовае паседжаньне. Судовае паседжаньне вяла суддзя Арцімовіч Алена.

На пачатку суда Дзмітрый Капцюг заявіў хадатйніцтва - запрсіць на суд сведкаў з яго боку Аляксея Сюдака і Аляксея Пасынкава. Суддзя запыталася для чаго. Капцюг адказў: "Каб яны падцвердзілі маю невінаватасць". Суддзя хадтайніцтва задаволіла і перанясла суд. Наступнае судовае паседжньне адбудзецца 12 ліпеня аб 15 гадзіне.

Паводле vialejka.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства