viasna on patreon

Напрацягу трох дзён - 20-га, 21-га і 22-га траўня г.г. - рэдакцыя "Белорусской деловой газеты" атрымала запар тры папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі (паводле БАЖ).

2003 2003-05-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першае з іх атрымала "БДГ" за артыкул "Барский имидж" ("БДГ" за 18.04.2003), у якім, на думку міністра Падгайнага, утрымліваліся "недакладныя звесткі пра тое, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прадаставіў Святлане Каралёвай самалёт кіраўніка дзяржавы для пералёту ў Маскву". Паводле Міністэрства, публікацыя "не толькі ўводзіць у зман грамадзян Беларусі, але і зневажае гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". М. Падгайны палічыў, што ў публікацы дапушчаныя парушэнні артыкулаў 5, 40 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі", і на падставе арт. 16 Закона вынес папярэджанне.

21-га траўня папярэджанне было вынесена газеце "БДГ. Для служебного пользования" за серыю публікацый пад агульнай назвай "Афганские борзые" і артыкул "Магический кристалл", апублікаваны ў № 3 (14) за сакавік г.г.

Прааналізаваўшы "прадстаўленне" Пракуратуры РБ "Аб зліквідаванні парушэнняў заканадаўства, якое рэгламентуе дзейнасць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь", Міністэрства ўстанавіла, што ў згаданых артыкулах газета парушыла арт. 32 і 40 Закона аб друку. (Як гаворыцца ў папярэджанні М. Падгайнага, у публікацыях "фактычна апраўдваецца карупцыйная дзейнасць былога кіраўніка "Белдзяржхарчпраму" Казекі В. і яго сына - начальніка аддзелу збыту РУП "Крышталь" Казекі А., а супрацоўнікі праваахоўных органаў выстаўляюцца лабістамі інтарэсаў крымінальных структураў..." Кіруючыся артыкулам 16 Закона "Аб друку і іншых СМІ", Міністэрства вынесла газеце "БДГ. Для служебного пользования" папярэджанне.
22-га траўня другі раз запар была папярэджаная "Белорусская деловая газета" - за публікацыю "Где "леоновские миллионы"? Прокуратура республики не может ответить на этот вопрос. ?#152;щет...", якая з'явілася ў "БДГ" №62 ад 29.04.2003 г. Папярэджанне было вынесена пасля таго, як Міністэрства разгледзела "прадстаўленне" Пракуратуры РБ "Аб зліквідаванні парушэнняў заканадаўства, якое рэгламентуе дзейнасць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь". Міністр інфармацыі сцвярджае, што газета апублікавала матэрыялы крымінальнай справы без пісьмовага дазволу суддзі, чым парушыла арт. 5 Закона "Аб друку і іншых СМІ". На падставе гэтага, кіруючыся арт. 16 Закона, міністр Падгайны вынес выданню папярэджанне.

Такім чынам, на рахунку газет "БДГ" і "БДГ. Для служебного пользования" цяпер 4 папярэджанні. (17-га красавіка г.г. Міністэрства інфармацыі папярэдзіла газету "БДГ. Для служебного пользования " за публікацыю "Система жертв не считает. Опала довела бывшего министра до самоубийства" (№4 (15) за красавік 2003 г.). Міністэрства палічыла, што газета парушыла арт. 32 і 40 Закона "Аб друку", паколькі ў артыкуле прыводзяцца "беспадстаўныя сцверджанні ў дачыненні Міністра транспарту і камунікацыяў Міхаіла Баравога". Кіруючыся арт.16 Закона "Аб друку і іншых СМІ", Міністэрства інфармацыі вынесла "БДГ. Для служебного пользования" папярэджанне).

БАЖ акцэнтуе ўвагу на тым, што папярэджанні "БДГ" вынесеныя па артыкуле 5 Закона "Аб друку", а два парушэнні гэтага артыкулу напрацягу года могуць быць падставай для закрыцця выдання.

У той жа час, Выдавецкае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства "Марат" (якое выступае заснавальнікам і выдаўцом газет "БДГ" і "БДГ. Для служебного пользования") збіраецца абскарджаваць папярэджанні ад 20, 21 і 22 траўня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства