Ператрусы ў брэсцкіх адмінаў групы «Вконтакте»
https://spring96.org/be/news/44391
2011
2011-07-06T13:19:08+0300
2011-07-06T13:19:08+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як паведаміў сп. Скрабец, падчас ператрусу яго на кватэры не было. Яму патэлефанавалі родныя і расказалі пра тое. Былі забраныя сістэмны блок, нататнік і пару ўлётак. Афіцыйна вобшук праходзіў у межах крымінальнай справы па выбуху ў мінскім метро. Яўген упэўнены, што прычына ў іншым. Разам з Сяргеем Алексіевічам яны адміністравалі сустрэчу «Вконтакте» «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку. Брэст». Раніцай 3 ліпеня маладыя людзі былі блакаваныя ў кватэры. Сяргей праз балкон змог збегчы, але пазней быў затрыманы на плошчы. Яўген жа застаўся дома.
Звязацца з Сяргеем Алексіевічам пакуль не атрымалася. Невядома, чым скончыўся пертрус у яго.