viasna on patreon

Віцебскага актывіста тэрмінова судзяць

2011 2011-07-06T10:41:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Алега Сургана, затрыманага 3 ліпеня, пад прымусам адвезьлі ў Кастрычніцкі раённы суд. Міліцыянт, які суправаджаў затрыманага ў службовым аўто, патлумачыў: загад аддадзены начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага райадзьдзелу Аляксандрам Каліноўскім.

Спадара Сургана судзяць паводле ананімнага тэлефанаваньня ў міліцыю – нібыта нехта паскардзіўся, што ён 3 ліпеня на падыходзе да плошчы Перамогі лаяўся матам і лузгаў семкі. За гэта быў складзены пратакол адміністрацыйнага парушэньня.

З абвінавачаньнем Алег Сурган ня згодны, ён заявіў пра гэта судзьдзі Іне Грабоўскай, запатрабаваўшы адкласьці працэс, каб дамовіцца з адвакатам. Судзьдзя заявіла, што адкласьці справу ня можа. Ёй і так дадзены загад разабраць справу тэрмінова, бо пра гэта хадайнічаюць міліцыянты.

Алег Сурган перакананы, што яго знарок сьпяшаюцца асудзіць, каб пакараць “суткамі” і не дапусьціць ягонага ўдзелу ў сёньняшняй акцыі маўклівага пратэсту. У мінулым годзе спадар Сурган зь іншымі віцебскімі актывістамі некалькі разоў ладзіў акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Пасьля адной з такіх акцый яго пакаралі арыштам на 6 месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства