viasna on patreon

У Гомелі міліцыя затрымала сябра АГП

2011 2011-07-06T09:17:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гомелі на вуліцы Перамогі міліцыя ўчора затрымала прадпрымальніка, сябра АГП Уладзімера Няпошняшчых.

«Я стаяў на прыпынку грамадзкага транспарту. Пад’ехалі на машыне двое супрацоўнікаў службы аховы — прапаршчык Валянцін Гарбачоў і малодшы сяржант Рустам Ісмайлаў. Забіраюць мяне ў Чыгуначны райаддзел міліцыі», — паведаміў праз мабільны тэлефон спадар Няпомняшчых.

Паводле Уладзімера, міліцыянтам, відаць, недаспадобы прыйшлася ягоная футболка з надпісамі — наперадзе: «19 сьнежня 2010 году — крывавая нядзеля», на сьпіне: «Далоў фашызм». Службоўцы, аднак, заяўляюць, што прадпрымальнік падобны да нейкага злачынцы — якога, ня ведаюць самі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства