viasna on patreon

Суды ў Слуцку прызначаныя на 14 ліпеня

2011 2011-07-06T09:01:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/balakir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юля Балакір

Юля Балакір

У Слуцку прызначаная дата суду па адміністрацыйных справах удзельнікаў маўклівай акцыі 3-га ліпеня. Як паведаміла «Свабодзе» тутэйшая грамадзкая актывістка Зінаіда Цімошык, 14 ліпеня будуць судзіць Юлію Балакір і Віталя Амяльковіча.

Удакладняе спадарыня Цімошык:
«Віталю нібыта інкрымінуюць брыдкаслоўе. Юлю таксама вінавацяць у дробным хуліганстве. Суды прызначаныя на 14 ліпеня а 14 гадзіне. Да гэтага часу ў нас такіх судоў яшчэ не было. Гэта будуць першыя суды, калі дэмакратычных актывістаў вінавацяць менавіта па надуманай падставе. У Слуцку міліцыянты асабліва, як кажуць, ня зьверствавалі. Я нават хвалілася гэтым…».

Аднак 3 ліпеня ў Слуцку міліцыянты брутальна затрымалі Юлю Балакір. Зрабіць гэта не перашкодзіла нават тое, што на руках у жанчыны была 4-месячная дачка. Вось што распавядае Юлія Балакір пра затрыманьне ў сьвяточны дзень:
«Мы не пасьпелі нават кроку ступіць на плошчы, як да нас пасьпяшаўся маёр міліцыі Шклярэўскі, які заявіў, што мы ня маем права знаходзіцца на гэтай плошчы, а мусім наведаць аддзел міліцыі для прафіляктычнай гутаркі.

У міліцыі нас трымалі каля 3-х гадзінаў, а пасьля заявілі, што на нас складзены пратакол за дробнае хуліганства — за тое, што мы нібыта брыдкасловілі менавіта на плошчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства