Старшыня АБСЭ заклікаў вызваліць беларускіх пратэстоўцаў
https://spring96.org/be/news/44377
2011
2011-07-05T17:57:45+0300
2011-07-05T17:57:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс выказаў сур'ёзную заклапочанасьць і шкадаваньне з нагоды працягу гвалту з боку беларускіх уладаў супраць сваіх суграмадзянаў, якія мелі намер ажыцьцяўвіць свае грамадзянскія свабоды і правесьці мірныя публічныя дэманстрацыі.
"Я заклікаю беларускія ўлады вызваліць затрыманых, а ў далейшым ўстрымлівацца ад ужыцьця гвалту ў дачыненьні да мірных грамадзян і забясьпечваць павагу да фундамэнтальных правоў і свабодаў чалавека", -- заявіў Аўдронюс Ажубаліс.