Прэс-канферэнцыя Валера Леванеўскага
– Турэмная сістэма Беларусі – гэта дзяржава ў дзяржаве дзе ніякія законы не працуюць, - пра гэта расказаў на ўчарашняй прэсавай канферэнцыі Валер Леванеўскі.
Як паведаміла радыё Рацыя, на сваю першую пасля вызвалення сустрэчу з журналістамі палітычны вязень Валер Леванеўскі прыйшоў у сіняй турэмнай робе з імянной шыльдачкай на правай грудзі.
Былы вязень сказаў, што такім чынам ён хоча падкрэсліць, што кожны чалавек ў Беларусі – умоўна вольны і сесці ў вязніцу можа ў любы момант незалежна ад віны.
А гэта азначае, штот чалавек адразу траціць усе мажлівыя правы. Так, расказаў Леванеўскі ў медычнай дапамозе асуджаным адмаўляюць: баляць зубы -то адзінае лячэнне, якое прапануюць вязню – вырваць іх. Калі Леванеўскі патрапіў у бальніцу з хворым сэрцам – турэмныя медыкі выдалі дыягназ, што сэрца ў яго “не абнаружана” і ізноў адправілі ў калонію.
Самы вялікі голад, каторы пануе ў калоніях – інфармацыйны голад, – гаворыць Леванеўскі. Газеты траплаюць толькі тыя, што сваякі дасылаюць разам з лістамі. А галоўнае – асуджаныя ня маюць доступу да заканадаўства, ім забаранеццая выдаваць крымінальна-выканаўчы кодэкс і правілы ўнутранага распарадку.
Скаргі асуджаных як правіла, не выходзяць за сцены калоніі і прыводзяць толькі да пагаршэння іх умоваў.
За два гады ў Івацэвіцкай калоніі Леванеўскі напісаў больш за 500 скаргаў на рэжым утрымання. Каб дамагчыся ўвагі пракуратуры, ён 14 разоў абвяшчаў галадоўкі. За гэта яго тры разы саджалі ў штрафны ізалятар. Але ў калоніі яго намаганнямі з’явілася бібліятэка, спартовы куток і прайшла нават камісія камітэта па працы, пасля чаго вязням пачалі выдаваць працоўную спецвопратку.
Валер Леванеўскі гаворыць, што на волі ён намераны арганізаваць сапраўдны грамадскі кантроль за станам папраўчых установаў у беларусі з адзінай мэтай - галоўным там, як і ва ўсёй краіне, павінен быць закон.