viasna on patreon

Ці судзілі сёння ў Менску ўдзельнікаў акцыі 3 ліпеня?

2011 2011-07-05T17:20:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pytanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтае пытанне сёння цягам дня рознымі спосабамі спрабавалі высветліць супрацоўнікі ПЦ “Вясна”, але так і не атрымалі адназначнага адказу.

Па падліках праваабаронцаў, больш за 30 чалавек правялі яшчэ адну ноч, з 4 на 5 ліпеня, у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Меркавалася, што іх адміністратыўныя справы будуць разглядацца сёння ў раённых судах Менска.  

Па некаторай інфармацыі, у судзе Фрунзенскага раёна сёння павінны былі праходзіць два адміністратыўныя працэсы над затрыманымі падчас акцыі 3 ліпеня. Аднак у судовай канцылярыі праваабаронцам і сваякам адмовілі ў маламальскай інфармацыі наконт гэтага.

Праваабаронцы не атрымалі такой інфармацыі і ў канцылярыі суду Маскоўскага раёна. Некаторым журналістам аднак там паведамілі, што “сёння працэсаў не будзе”. Пазней гэта пацвердзіла і старшыня суду.      

Найбольшыя сумневы ў праваабаронцаў выклікала сітуацыя ў судзе Першамайскага раёна. Па непацверджанай інфармацыі, працэсы над затрыманымі 3 ліпеня там сёння праходзілі. Ускосна гэта пацвердзілі ў тэлефоннай размове і супрацоўнікі канцылярыі: “Так, суды былі. А што вас цікавіць?”“Затрыманыя 3 ліпеня”“Па іх ніякай інфармацыі не даем”.

Такім чынам застаецца пытанне: альбо суды праходзілі сёння пад грыфам “цалкам сакрэтна”, альбо яны прызначаны на іншыя даты, якія зноў жа не вядомыя.

Просьба да тых, хто валодае хоць нейкай інфармацыяй, паведаміць праваабаронцам на электоронную скрыню: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства