viasna on patreon

Вышэйшы гаспадарчы суд падтрымаў БТ супраць "Народнай Волі"

2011 2011-07-05T16:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Такое рашэнне прыняла касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда. Яна пакінула ў сіле рашэнне суда першай інстанцыі па скарзе недзяржаўнай газеты, перадае "Беларускі партызан".

Нагодай для разгляду быў артыкул Святланы Калінкінай "Гаворыць і паказвае Гебельс-ТВ". Беларуская тэлевізія палічыла, што публікацыя пашкодзіла яго дзелавой рэпутацыі.

У мінулы чацвер у судзе былі заслуханыя абодва бакі і прадэманстраваны скандальна вядомы фільм "Плошча. Жалезам па шкле". Гэты фільм і стаў нагодай для артыкула Калінкінай. БТ палічыла, што журналістка парушыла Закон пра СМІ — не падала доказаў сваіх асабістых меркаванняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства